Гостиница Рогачев, город Рогачёв, Отдых в Рогачеве

Рогачёв туристический

Жылы дом -  вул. Леніна,  34. Пабудаваны ў канцы 19 – пачатку  20 ст. з  цэглы, рэканструяваны ў 1950 годзе.

Двухпавярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад завершаны раз-вітым  карнізам з сухарыкамі. Фасад афарбаваны ў два колеры. Дом – по-мнік  эклектыч-най  архітэктуры. Пабудаваны на сродкі купца Беленькага.

жилой дом

Касцёл  Святого  Антонія – размешчаны на паўднёвай ускраіне горада. Да пачатку 20 ст. існаваў драўляны парафіяльны касцёл. Намаганнямі ксяндза Бернатовіча было распачата будаўніцтва новага  храма ў стылі неаготыкі. Храм быў  асвячоны    6 жніўня 1912 года ксяндзом Красоўскім у гонар Святога Антонія. Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы. Зараз знаходзіцца ў стадыі рэстаўрацыі.

Касцёл Святого Антонія

Будынак рэальнага вучылішча па вуліцы Цымермана. Пабудаваны ў 1903-1907 гг. з цэглы. У першые дні вайны спалены. Адноўлены ў 50-е годы. Цяпер тут сярэдняя школа № 2. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю з рызалітамі па     баках. Помнік архітэктуры з выкарыстаннем элементаў неакласіцізму. Пабудаваны на сродкі мецэнатаў Іолшыных.

школа №2

Будынак земскай управы -  пабудаваны ў 1914-1916 г.г. з цэглы. Цяпер тут раённы цэнтр пазашкольнай работы і раённая бібліятэка.  Будынак асіметрычнай  кампазіцыі. Галоўны фасад падзелены на чатыры розныя па памерах часткі. У дэкоры фасада выкарыстаны пілястры, лучковыя і паўцыркулярныя нішы, рустоўка. Стыль мадэрн.

дом пионеров

Тры капліцы на  старых могілках.  У плане будынкаў –  квадрат са зрэзанымі вугламі, пакрыты шатровым дахам.

Першая пабудавана  ў 2-й палове 19 ст. Грэшнерам,  ляснічым   дзяржаўных  угоддзяў.   Капліца – помнік архітэктуры псеў-дарускага стылю.

Другая пабудавана ў 1912 годзе для жонкі ўезднага воінскага начальніка Вяржэйскага. Капліца – помнік архітэктуры кла-січнага стылю.

Трэцяя капліца Іолшыных Васіля Васільевіча, былога прадвадзіцеля  два-ранства г. Рагачова, мецэната і яго жонкі Варвары Аляксеяўны. Пабудавана   ў   канцы 19 стагоддзя, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Будынак земскай управы Будынак земскай управы Будынак земскай управы

Храм у 1886 годзе ў Рагачове адкрыўся праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага, пабу-даваны ў псеўдавізантыйскім стылі. Манументальны пяці-купальны храм меў амаль цэнтрычна аб’ёмна – прастора-вую кам-пазіцыю. У час Вялікай Айчыннай вайны храм быў знішчаны.

У 1989 годзе   пабудаваны новы храм, які таксама носіць імя Аляксандра Неўскага.

храм

Контакты
ICQ: 577-786-800

тел. 8 (02339) 4-14-05, 8(025)600-65-42 (лайф), 8(044)714-15-99 (велком)

247673, Беларусь, г. Рогачев, ул. Дзержинского,1
Полезные ссылки
Rambler's Top100

Гостиница в Буда-Кошелево
"Рогачев-Инфо"
Курсы в Рогачеве
Аренда недвижимости в Рогачеве
Открыть интернет магазин в Рогачеве
Бытовая техника с доставкой в Рогачев
Книги с доставкой в Рогачев
Объявления Рогачева
Работа в Рогачеве